Другі білет да заліку ўтрымлівае тэарэтычныя пытанні, звязаныя з палітычнай мапай. Кожны білет складаецца з 2 пытанняў. |
Першае пытанне - на веданне складу пэўных міжнародных арганізацый (СНД, НАФТА, ЕС {новых і старых членаў}, АСЕАН, НАТО {новых і старых членаў}, "Вялікай васьмёркі"), а таксама на веданне дзяржаўнага ладу (пералічыць усе манархіі Еўропы, Афрыкі, Акіяніі; Азіі; усе краіны ў складзе Садружнасці (БСН), манархіі дэ-юрэ) і адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання (пералічыць усе федэрацыі Еўразіі; Афрыкі, Амерыкі і Акіяніі) краін свету. |
Другое пытанне закранае больш глыбокія тэарэтычныя аспекты. |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае ўладкаванне. |
Навучэнцы павінны ведаць, як дзяржавы дыферэнцуюцца па адміністрацыйна - тэрытарыяльнаму ўладкаванню (унітарныя дзяржавы, федэрацыі і канфедэрацыі)і быць у стане прывесці прыклады. Таксама неабходна ведаць сутнасць тэрмінаў "унітарная дзяржава", "федэрацыя", "канфедэрацыя"; іх тыпы і быць у стане прывесці не меней за 2 прыклады. |
Дзяржаўны лад. |
Навучэнцы павінны ведаць, як дзяржавы дыферэнцуюцца па дзяржаўнаму ладу [форме кіравання] (рэспублікі і манархіі) і быць у стане прывесці прыклады. Таксама неабходна ведаць сутнасць тэрмінаў "рэспубліка", "манархія", "краіна ў складзе Брытанскай Садружнасці нацый"; іх тыпы і быць у стане прывесці не меней за 2 прыклады. |
Іншыя пытанні. |
Навучэнцы павінны ведаць сутнасць тэрмінаў "краіны перасяленцкага капіталізму" (не меней за 5 прыкладаў), "новыя індустрыяльныя краіны" (не меней за 7 прыкладаў). Таксама неабходна ведаць, якія краіны аб'ядноўваюцца тэрмінам "краіны Бенілюкс", якія ўваходзяць у ОПЕК, якія - у НАФТА (і на якім этапе рэгіянальнай інтэграцыі яны знаходзяцца {гл. таксама ст. 167, § 32 падручніка}). |
|
|
|
|