НАТО [North Atlantic Treaty Organization]. |
Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавору. |
Штаб-кватэра - Брусэль (Бельгія) [ з 1967 г., да таго - Парыж ].
Арганізацыю стварылі ў 1949 г. ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Канада, Бельгія, Нідэрланды, Люксембург, Партугалія, Нарвегія, Данія і Ісландыя. У 1952 г. далучыліся Грэцыя і Турцыя; у 1955 г. - ФРГ; у 1982 г. - Іспанія. Гэтыя 16 краін - так званыя "старыя" члены НАТО.
Пасля роспуску Арганизацыі Варшаўскага дагавору і палітычных пераўтварэнняў ва Ўсходняй Еўропе НАТО ні толькі не спыніла існаванне, але і значна пашырылася. Былыя сацыялістычныя краіны пачалі бачыць ва ўступленні ў НАТО першы крок да ўласнай інтэграцыі ў структуры Агульнай Еўропы. Таксама НАТО заявіла аб пашырэнні зоны ўласнай адказнасці фактычна на ўсю планету, што было яскрава прадэманстравана падчас Іракскага крызысу.
Так, у 1999 г. да НАТО далучыліся Венгрыя, Польшча і Чэхія; у 2004 г. - Балгарыя, Латвія, Літва, Румынія, Славакія, Славенія, Эстонія. Такім чынам, колькасць членаў НАТО павялічылася да 26. Яшчэ 3 краіны - Албанія, Харватыя і Македонія - афіцыйна лічацца дзяржавамі-прэтэндэнтамі на членства ў НАТО.
|
Еўрапейскі Саюз [ЕС, Эўразвяз]. |
Цэнтр - Брусэль (Бельгія).
Створаны ў 1957 г., у Рыме ФРГ, Францыяй, Італіяй, Бельгіяй, Нідэрландамі і Люксембургам як Еўрапейская эканамічная супольнасць ("Агульны рынак"). У 1973 г. далучыліся Вялікабрытанія, Дпнія і Ірландыя; у 1981 г. - Грэцыя; у 1986 г. - Іспанія і Партугалія. У 1993 г. ЕЭС была рэарганізавана ў Эўразвяз дзеля большай эканамічнай інтэграцыі дзяржаў-удзельніц. У 1995 г. да ЕС далучыліся Аўстрыя, Фінляндыя і Швецыя. Гэтыя 15 краін - так званыя "старыя" члены ЕС. У 2004 г. у Эўразвязе адбылося найбольш маштабнае за ўсю яго гісторыю ўзбуйненне, да саюзу далучылася 10 новых членаў: Венгрыя, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Польшча, Славакія, Славенія, Чэхія, Эстонія. У 2007 г. далучыліся Балгарыя і Румынія. У дадзены момант кандыдатамі на далучэнне да ЕС з'яўляюцца Харватыя, Македонія і Турцыя. Ідуць перамовы з Албаніяй і некаторымі іншымі краінамі.
Еўрапейскі Саюз - яскравы ўзор сапраўднага эканамічнага саюзу з найбольшай ступенню эканамічнай інтэграцыі дзяржаў-удзельніц.
|
"Вялікая васьмёрка" [Клуб Рамбуе; G8]. |
Нарада кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў васьмі вядучых краін. |
Перыядычныя сустрэчы на вышэйшым узроўні прадстаўнікоў ЗША, ФРГ, Велікабрытаніі, Францыі, Італіі, Японіі, Канады і Расіі дзеля выпрацоўкі адзінай альбо ўзгодненай стратэгіі па найбольш складаных эканамічных і палітычных пытаннях. Праводзяцца штогод з 1975 г. (калі прысутнічалі прадстаўнікі 6 дзяржаў). Канада далучылася ў 1976 г.; Расія - у 1995 г.
Зараз "васьмёрка" - гэта рэгулярныя саміты кираўнікоў дзяржаў і сустрэчы афіцыйных асобаў, як рэгулярныя гэтак і ad hoc – «выпадкова», матэр'ялы якіх калі друкуюцца, а калі і не. Галоўная роля ў арганізацыі гэтых самітаў належыць так званым «шэрпам». Шэрпамі ў Гімалаях клічуць мясцовых жыхароў, якія дапамагаюць альпіністам. Улічваючы, што слова «саміт» (summit) на ангельскай мове значыць - высокая горная вяршыня, атрымоўваецца, што «шэрп» на дыпламатычнай мове – гэта галоўны каардынатар, які дапамагае свайму прэзідэнту альбо міністру разабрацца ў абмяркоўваемых на нарадзе праблемах.
|
НАФТА [North America Free Trade Association]. |
Паўночнаамерыканская асацыяцыя вольнага гандлю. |
Створана 1 студзеня 1994 г. ЗША, Канадай і Мексікай.
Былі скасаваныя не толькі мытныя бар'еры, НАФТА распачала шлях да стварэння адзінага кантынентальнага рынку тавараў, паслуг, капіталаў і працоўных рэсурсаў.
НАФТА - яскравы ўзор зоны вольнага гандлю.
|
Садружнасць Незалежных Дзяржаў [СНД]. |
Штаб-кватэра - Мінск (Беларусь).
Створана ў 1991 г. паводле Белавежскіх пагадненняў Беларусі, Расіі і Украіны. Адразу далучылася 11 былых рэспублік СССР - Арменія, Азербайджан, Беларусь, Казахстан, Кіргізія, Малдова, Расія, Таджыкістан, Туркменія, Узбекістан, Украіна; крыху пазней - Грузія. 26 жніўня 2005 г. на Паседжанні кіраўнікоў дзяржаў-удзельніц СНД у Казані Туркменістан ініцыяваў працэс уласнага пераходу да асацыяванага членства ў СНД. Таксама, апошнім часам аб немэтазгоднасці свайго далейшага ўдзелу ў СНД неаднаразова заяўляла Грузія, але канкрэтных дзеянняў у дадзеным накірунку яна пакуль што не прадпрымала.
СНД у адрозненні ад ЕС, НАФТА, АСЕАН - яскравы прыклад дэз'інтэграцыйных працэсаў, якія дагэтуль усё яшчэ не спыніліся на прасторы былога СССР, а, наадварот, прымаюць усё болей разнастайныя формы.
|
АСЕАН [Association of South East Asian Nations]. |
Асацыяцыя дзяржаў Паўднёва-Ўсходняй Азіі. |
Штаб-кватэра - Джакарта (Інданэзія).
Створаны ў 1967 г. Члены - Брунэй, В'етнам, Інданэзія, Камбоджа, Лаос, Малайзія, М'янма, Сінгапур, Тайланд, Філіпіны.
|
ОПЕК [Organization of Petroleum Exporting Countries]. |
Арганізацыя краін-экспарцёраў нафты. |
Штаб-кватэра - Вена (Аўстрыя).
Створана ў 1960 г. На дадзены момант членамі з'яўляюцца: Алжыр, Венесуэла, Інданэзія, Ірак, Іран, Катар, Кувэйт, Лівія, Нігерыя, ААЭ, Саудаўская Аравія.
|
|
|
|
|