ГЕАДЫНАМІЧНЫЯ ТЭОРЫІ. ТЭОРЫЯ ПЛЮМ-ТЭКТОНІКІ.

Тэорыя плітатэктонiкі з гадамi рабiлася ўсё больш прывабнай для крытыкi. Яна абмяжоўвала дзеянне геадынамікі толькі зямной карой і верхняй мантыяй. Патрэбна было развіць дадзеную тэорыю гэтак сказаць "у глыб". Таму ў 1997 годзе японскія геафізікі стварылi глабальную геадынамiчную мадэль Зямлi, якая ўлічвала ўвесь назапашаны на той час матэр'ял аб глыбіннай геалагiчнай i паверхневай будове Зямлi.
Згодна з дадзенай мадэллю, тры тэктонiкi змяняюць адна адну па радыюсу Зямлі: тэктонiка плiтаў, плюм-тэктонiка, тэктонiка ядра (росту). Асноўная ідэя - апусканне халодных лiтасферных пласцiн (фактычна - краёвых асколаў менш магутных падцякаючых літасферных плітаў) у зоне субдукцыi (да межаў верхняй i нiжняй мантыi, да глыбіні прыкладна 670 км) i на нейкi час (недзе 100-400 млн гадоў) - знаходжанне дадзеных пласцінаў у стане стагнацыi (спакою), пакуль не надыходзiць гравiтацыйны калапс, якi выклiкае паглыбленне пласцiны (так званага адмоўнага плюму) да мяжы мантыi i ядра. Узаемадзеянне халодных пласцiнаў са знешнiм ядром выклікае 2 вынікі: ахалоджанне знешняга ядра i знiзыходзячыя вiхры ў ім, якiя выносяць жалеза i нiкель ва ўнутранае ядро, якое разрастаецца. З другога боку, узнiкаюць кампенсуючыя ўзыходзячыя цячэнні на мяжы ядра i мантыi, якія выклiкаюць утварэнне дадатнага плюму, якi імкнецца прарвацца ўверх.
Зараз адзін з заснавальнікаў дадзенай тэорыі, Маруяма, вылучае адзiн буйны халодны адмоўны суперплюм пад Цэнтральнай Азiяй і два ўзыходзячых плюмы: пад Афрыкай (дакладней пад Вялікімі Афрыканскімі разломамі) i поўднем Цiхага акiяна.