Гэтыя краіны і тэрыторыі характарызуюцца вельмі высокімі тэмпамі індустрыялізацыі, вядучай роляй апрацоўчай прамысловасці, значнымі паказчыкамі ВУП на душу насельніцтва, актыўным удзелам у міжнародным геаграфічным падзеле працы. На іх прыпадае болей за 40% сукупнага экспарту ўсіх краін, што развіваюцца, і звыш 60% экспарту вырабаў апрацоўчай прамысловасці. Было некалькі хваляў развіцця і цэнтраў развіцця НІК. Да ліку гэтак званых "Азіяцкіх тыграў" першай хвалі часцей усяго адносяць Паўднёвую Карэю, Сінгапур, Тайвань і Ганконг; другой хвалі - Малайзию, Індыю, Інданэзію, Аамынь, Тайланд і Філіпіны. Да Латынаамерыканскіх НІК адносяць Бразілію, Мексику, Чылі і Аргентыну.
|